У перамовах бяруць удзел кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і кіраўнік праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў, а таксама міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан і Еўракамісар Гюнтэр Этынгер.
Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер прыбыў у гатэль «Хілтан» каля 20.50. За 20 хвілін да з'яўлення Мілера на сустрэчу прыбыў міністр Продан.
У інтэрв'ю журналістам Продан заявіў, што падчас перамоў расійскі бок можа памяняць сваю пазіцыю па цане на газ.
Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даручыў з панядзелка, 16 чэрвеня, пераходзіць на план функцыянавання энергетычнай галіны ва ўмовах спынення паставак расійскага газу.
Падчас папярэдніх перамоваў на пачатку чэрвеня Расія нарэшце прапанавала Украіне газ па цане $385 за тысячу кубаметраў з улікам зніжкі $100.
Аднак Украіна адмовілася ад прапановы «Газпрома», паколькі расійскі ўрад, паводле Яцанюка, у любы момант можа адмовіцца ад гэтай скідкі.
Таксама Яцанюк заявіў, што Украіна настойвае на цане $268 за 1 тыс. кубаметраў.
13 чэрвеня кіраўнік праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў заявіў, што еўрапейскія кампаніі прапануюць Украіне набываць у іх газ па цане ніжэй $326 за тысячу кубаметраў і Украіна плануе пагадзіцца на гэтыя прапановы.