Зборная Італіі перамагла Англію на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 2:1 (Маркізіа, 35, Балатэлі, 50 — Старыдж, 37). Матч прайшоў у Манаусе.
Reuters.com
Коста-Рыка — 3, Італія — 3, Англія — 0, Уругвай — 0.
А 4-й гадзіне раніцы — матч Японія — Кот д'Івуар. Яго пакажуць таксама ў 12:30 на Беларусь-5.
У нядзелю гуляюць: Швейцарыя — Эквадор (19:00), Францыя — Гандурас (22:00), Аргенціна — Боснія (01:00).