Беларуская мужчынская зборная трэці раз запар прабіваецца на топ-турнір, фота Аляксандра Стадуба, handball.by

Беларуская мужчынская зборная трэці раз запар прабіваецца на топ-турнір, фота Аляксандра Стадуба, handball.by

У матчы ў адказ плэй-оф, што прайшоў сёння на «Мінск-Арэне», падапечныя Юрыя Шаўцова перайгралі Чарнагорыю з лікам 30:24 (першы матч 27:28).

Барыс Пухоўскі і Сяргей Рутэнка — па 7 мячоў, Дзяніс Рутэнка — 6. У браме выдатна адгуляў Віталь Чарапенька.

Чэмпіянат свету па гандболе пройдзе з 15 студзеня па 1 лютага 2015 г. у Катары. Лёсаванне групавога турніру пройдзе 20 ліпеня.

Зборная Беларусі гуляла на мінулым чэмпіянаце свету, што прайшоў у Іспаніі ў студзені 2013 г., выйшла ў плэй-оф (у выніку — 15-е месца). У Катары будуць таксама разыграныя пуцёўкі ў адборачны турнір да Алімпіяды-2016 у Рыа.

У студзені гэтага года беларусы гулялі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0