Сяргей Грахоўскі

Лiтаратурны вечар прысвячаецца выдатнаму беларускаму пiсьменнiку, паэту Сяргею Грахоўскаму (1913—2002) з прэзентацыяй яго кнiгi «Выбраныя творы», выдадзенай у нацыянальнай шматтомнай серыi «Беларускi кнiгазбор» i з прадстаўленнем на выставе кнiг iншых пiсьменнiкаў i даследчыкаў бальшавiцкага лiхалецця, названага адным з нашых рэпрэсаваных лiтаратараў «свiнцовым векам».

У праграме ўспамiны родных i блiзкiх, сяброў, выступленнi вядомых паэтаў, музыкаў. Прагучаць вершы С.Грахоўскага i iншых светлай памяцi творцаў i пакутнiкаў.

Весьці вечарыну будзе Вольга Iпатава.

Вечарына пройдзе 14 кастрычнiка 2007 года ў Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтры iмя Iаханеса Рау па адрасе:
г. Мiнск, пр‑т газеты «Праўда», д. 11 . Пачатак а 19‑й гадзiне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0