Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапануе спыненне агню як пачатак свайго мірнага плана ўрэгулявання канфлікту.
Пра гэта Парашэнка сказаў, адкрываючы пасяджэнне СНБА ў панядзелак.
«Сёння я прапаную спыненне агню ў якасці пачатку ўвядзення мірнага плана», — сказаў Парашэнка.
Паводле яго слоў, агонь будзе спынены на абмежаваны тэрмін для таго, каб даць магчымасць жадаючым тэрарыстам і сепаратыстам скласці зброю.
«Нам не патрэбныя перамовы дзеля перамоваў», — адзначыў Парашэнка.
Разам з тым па словах Парашэнкі, рэжым спынення агню можа быць адноўлены толькі пасля вяртання ўкраінскімі вайскоўцамі поўнага кантролю на расійска-ўкраінскай мяжы.