Мяснік Джэймс Хэйг вырабіў абмежаваную колькасць сасісак з індывідуальным смакам, які адпавядае нацыянальным традыцыям краін, чые зборныя прымаюць удзел у чэмпіянаце свету па футболе.

Джэймс Хэйг, які працуе ў шатландскім горадзе Абердзін, выпусціў у продаж унікальную партыю сасісак некалькіх гатункаў. Напрыклад, у расійскім варыянце сасісак прысутнічаюць смак свініны і гарэлкі, у швейцарскім — свініны і сыру, у галандскім — свініны, сіропу і вафляў. Па меры таго, як зборная той ці іншай краіны будзе пакідаць чэмпіянат свету, «яе» сасіскі будуць знікаць з продажу.

«У сувязі з тым, што зборная Шатландыі не патрапіла на чэмпіянат свету ў Бразілію, мы прыдумалі ідэю, закліканую ўзняць шуміху ў нашай краіне на час турніру. З таго часу, як з 9 чэрвеня пакупнікі атрымалі магчымасць набыць нашу прадукцыю, было прададзена паўтары тысячы сасісак», — кажа Хэйг.

Раней прадпрымальны мяснік ўжо вырабляў спецыяльныя сасіскі. Пасля таго, як на леташнім Уімблдоне ў адзіночным разрадзе перамогу атрымаў брытанскі тэнісіст Эндзі Марэй, Джэймс Хэйг рэалізаваў 1200 упаковак свайго фірмовага прадукту са смакам шампанскага і клубніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?