Сын былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча — Віктар Януковіч-малодшы — абверг інфармацыю пра тэлефонную размову, якая нібыта адбылася ў яго з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Многія, у тым ліку Мустафа Наем (абапіраючыся на нейкія «надзейныя крыніцы»), задалі мне пытанне адносна маіх перамоваў з прэзідэнтам Лукашэнкам, — напісаў ён. — Адкажу коратка: я — сціплы чалавек, не пакутую на манію велічы, не пляту дзяржаўных інтрыг, не здзяйсняю дзяржаўных пераваротаў для развалу Украіны і не лічу сябе ўпаўнаважаным весці перамовы з кіраўнікамі іншых дзяржаў».

На думку Януковіча, Лукашэнку, «відаць, разыграў вядомы тэлефонны хуліган — пранкер Ваван».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?