Без Украіны расейская газавая манаполія «Газпром» не зможа цалкам выканаць свае абавязацельствы перад еўрапейскімі спажыўцамі.

Пра гэта заявіў у панядзелак у Маскве старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер.

«Што тычыцца (газаправодаў) Ямал-Еўропа,»Паўночнага патоку», газу ў падземках на тэрыторыі Еўрасаюза, які будзе запампаваны, — вядома ж, цалкам, на 100% у такім выпадку, калі будуць праблемы з транзітам праз тэрыторыю Украіны, гэтымі аб'ёмамі гэтыя страты кампенсаваць нельга», — сказаў Мілер.

Як вядома, «Нафтагаз» падаў у Стакгольмскі арбітраж на «Газпром» з патрабаваннем устанавіць справядлівую і рынкавую цану на газ.

У пазове таксама ўтрымліваецца патрабаванне спагнаць з «Газпрома» пераплату за газ з 2010 года, якую ва Украіне ацэньваюць у $6 млрд.

Перад гэтым Расія перавяла Украіну на авансавыя плацяжы за газ і падала свой пазоў да «Нафтагазу» аб спагнанні запазычанасці, якую ацанілі ў $4,5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?