У Бранскай вобласці мясцовы жыхар забіў свайго прыяцеля, паколькі прыняў таго за вампіра. Мужчына адпраўлены на прымусовае лячэнне.

У прыватнасці, 35-гадовы жыхар адной з вёсак Браншчыны палічыў, што яго сябар, з якім яны разам выпівалі, ператварыўся ў вампіра, у сувязі з чым нанёс сабутэльніку шматлікія раненні.

Па дадзеных следства, мужчына прыйшоў у госці ў дом 63-гадовага аднавяскоўца, з якім яны пачалі распіваць спіртное. Разгарэлася сварка: госцю здалося, што яго таварыш выпіў больш. Аднак да моцнай агрэсіі 35-гадовага госця заахвоціла іншая галюцынацыя: ён заўважыў, што ў гаспадара дома выраслі іклы.

Гэта стала апошняй кропляй для госця, каб ён адважыўся на напад. Спачатку ў ход пусціў кулакі, а затым дабіваў «крывасмока» манціроўкай, і ў завяршэнне ўсадзіў небараку-сабутэльніку ў грудзі адвёртку і напільнік. Уладальнік дома ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

У дачыненні да 35-гадовага нападніка ўзбуджаная крымінальная справа. Акрамя таго, з дапамогай экспертызы высветлілася, што ў зламысніка — псіхічнае захворванне, цяпер яму патрэбна прымусовае лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?