У Венесуэле ў ДТЗ з пасажырскім аўтобусам загінулі 20 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аўтобус ехаў з горада Баркісімета ў Каракас. Аварыя адбылася на пад'ездзе да сталіцы Венесуэлы. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, з-за чаго аўтобус урэзаўся ў агароджу і перакуліўся. Загінулі 20 чалавек, яшчэ 10 з цяжкімі раненнямі знаходзяцца ў шпіталі.

Прычыны трагедыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?