Закрыты працэс абвінавачвання ў шпіянажы грамадзяніна Беларусі Аляксандра Л. пачаўся ў панядзелак у варшаўскім Акруговым судзе. Адказчыку пагражае да 10 гадоў турмы.

Працэс адбываецца ў зале са спецыяльнай аховай. У зале прысутнічае перакладчык, працэс перакладаецца з польскай на беларускую мову. Пракурор зачытаў абвінаваўчае заключэнне, потым былі заслуханыя тлумачэнні абвінавачанага. 

Невядома, ці прызнае ён сваю віну. Спасылаючыся на сакрэтны характар справы, адвакат Ганна Міка-Копець не дае ніякай інфармацыі, пракурор таксама.

Беларуса абвінавачваюць па арт. 130 частцы 1 Крымінальнага кодэкса, якая сфармулявана так: «Хто бярэ ўдзел у дзейнасці варожай выведкі супраць Польшчы, падлягае пакаранню пазбаўленнем волі ад года да 10 гадоў». Другое абвінавачванне датычыцца арт. 270: «Хто падрабляе дакумент з мэтай выкарыстання яго як сапраўднага, альбо выкарыстоўвае такі дакумент як сапраўдны, падлягае пакаранню штрафам, абмежаваннем волі або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў».

У другой палове дня стала вядома, што працэс быў адкладзены да 26 чэрвеня. Суд прызначыў некалькі дат слуханняў — да 29 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?