«Нам не патлумачылі прычынаў адмены канцэрту, адміністрацыя клюбу, якую мы вельмі паважаем, проста папрасіла нас зьбіраць рэчы» — распавялі ўдзельнікі гурта. Прычыны і так зразумелыя, так што няма пра што гаварыць, дадалі яны.
Варта нагадаць, што нядаўна ў «Фартуне» зь вялікім посьпехам прайшлі прэзэнтавалі свае новыя альбомы «Крамы» і «N.R.M.», чые жывыя выступы ня толькі ў Менску, але й увогуле ў Беларусі сталі рэдкай зьявай пасьля выступу ў парку Дружбы народаў ў 2004 г. на дазволенай уладамі акцыі апазыцыі.