У Беларусі пасля адмены дазвольных штампаў загранпашпарты ўводзіцца не будуць. Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Косінец.

Ён адзначыў, што ўсе адпаведныя дзяржорганы нашай рэспублікі гатовы да адмены дазвольных штампаў на выезд за мяжу. Акрамя таго, паводле яго слоў, ідзе падрыхтоўка «вельмі сур’ёзных нарматыўна‑прававых дакументаў, якія забяспечаць законную міграцыю, легальнае перасячэнне граніц як грамадзянамі Беларусі, так і іншаземцамі. Па‑ранейшаму строгі кантроль будзе весціся за ўездам у нашу краіну».

Віцэ‑прэм’ер паведаміў, што на сённяшні дзень у краіне праводзіцца значная работа ў частцы стварэння электроннай базы даных аб грамадзянах Беларусі. У ёй будзе змяшчацца інфармацыя аб відзе дзейнасці і родзе заняткаў кожнага чалавека. «Гэта дасць магчымасць у значнай ступені ажыццяўляць персаніфікаваны ўлік, спрасціць працэдуру атрымання розных дакументаў, правесці дэбюракратызацыю, што будзе садзейнічаць як практычнаму паляпшэнню міграцыйных працэсаў, так і свабодзе перамяшчэння грамадзян», — падкрэсліў Аляксандр Косінец.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0