Выбух адбыўся на газаправодзе «Урэнгой-Памары-Ужгарад» у Лохвіцкім раёне Палтаўскай вобласці, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у Палтаўскай вобласці.
«Паведамленне аб выбуху паступіла каля 14:20. На шчасце, пацярпелых няма, пажарныя працы працягваюцца да гэтага часу», — адзначылі ў прэс-службе.
Паводле звестак міліцыі, выбух адбыўся на ўчастку газаправода, якія знаходзяцца ў полі, адлегласць да бліжэйшага населенага пункта — каля 1 км. «Па словах відавочцаў, агонь падымаўся на вышыню каля 200 метраў», — паведамілі ў прэс-службе.
У прэс-службе ПАТ «Укртрансгаз» інфармацыяй аб аварыі пакуль не валодаюць.