Ваенная тэхніка Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф» прымуць удзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі.
Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Тэхніка прыбыла ўжо на тэрыторыю Беларусі. Яна прыме ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парада ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які пройдзе 3 ліпеня ў Мінску. Плануецца, што ў механізаванай калоне мінчане і госці сталіцы ўбачаць і браніраваныя мнагамэтавыя аўтамабілі «Тыгр».