З мэтай прыцягнення дадатковага пасажырапатоку, а таксама для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Анапай Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» прызначае новы цягнік № 546/547 Мінск-Анапа.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска 24, 28 чэрвеня, а таксама 2, 6, 10, 14, 18, 26, 30 ліпеня ў 11.55 і прыбываць у Анапу праз суткі ў 11.10. З Анапы цягнік будзе адпраўляцца 26, 30 чэрвеня, а таксама 4, 8, 12, 16, 20, 28 ліпеня ў 17.15 і прыбываць у Менск праз суткі ў 18.01.

У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Магілёў-Анапа. З Магілёва бесперасадачны вагон будзе адпраўляцца ў 10.30. Прыбываць з Анапы ў Магілёў — у 19.40. Перапрычэпка бесперасадачных вагонаў Магілёў-Анапа будзе ажыццяўляцца ў Оршы падчас руху ў абодвух напрамках.

Цягнік № 546/547 Мінск-Анапа будзе курсіраваць па тэрыторыі Беларусі праз Оршу, па тэрыторыі Расіі — праз Смаленск, Бранск, Варонеж, Растоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?