Нацсавет па пытаннях тэлебачання і радыё можа дадаткова звярнуцца ў суд аб забароне яшчэ чатырох расійскіх тэлеканалаў.
Пра гэта паведаміў 17 чэрвеня старшыня Нацсавета Уладзімір Манжосаў, перадае прэс-служба рэгулятара.
Пад забарону могуць трапіць чатыры расійскія каналы: «ТБ Цэнтр-Іnternational» (ТVСІ), Life News, Russia Today і REN-TV.
У Нацсавеце патлумачылі, што правялі маніторынг каналаў з-за шматлікіх скаргаў гледачоў на змест перадач, якія трансліруюцца ў іх эфіры.
Зараз ва Украіне ТVCI рэтранслююць 165 правайдэраў, REN-TV — 26 правайдэраў, Life news — 39 правайдэраў, Russia Today — 11 правайдэраў.
Як вядома, Акруговы адмінсуд Кіева спыніў вяшчанне на тэрыторыі Украіны чатырох расійскіх тэлеканалаў — «Першы канал», «РТР-Планета», «Расія-24», «НТВ-Мір».
Адпаведнае рашэнне суда выконваюць усе правайдэры праграмных паслуг, за выключэннем Луганскай і Данецкай абласцей.