Дзякуючы паседжанню па сацыяльна-эканамічных пытаннях даведаўся корань нашых эканамічных правалаў – засеўшыя у Кабміне тармазы.

Саўбелка і АГЛ дэтальна пералічылі сімптомы хваробы, якяя назіраецца ў міністраў “некоторые руководящие товарищи не понимают простых вещей”, “абраслі цінай”, “не понимают, что потеря темпа — это потеря денег”, “зачастую полное отсутствие деловитости и предприимчивости”.

Калі верыць даведніку айбалітаў у міністраў тыповы прыступ “эндагеннай дэпресіі” ( на мове просталюдзінаў “тармазнутасць”).

Трэба нешта рабіць: калі запусціць хваробу, справа як сцьвярджае той жа даведнік, можа закончыцца маніакальнай дэпресіяй і вуяля - актамі шызы і нават суіцыду.

Уяўляеце нумар:

Прэзідэнт: цяпер бы я хацеў пачуць міністра, што да праблемы экспарту айчыннай малочнай прадукцыі ў Расею.

Міністр малую нужду на суседа, бяжыць да акна і сігае з крыкам “Купляйце беларускае!”.

У гэтым кантэксце мяне зацікавіў метад тэрапіі, які ўжыў кіраўнік дзяржавы. Метад называецца “накачка”. Будзе вельмі цікава, калі пад уплывам гэтай самай накачкі “руководящие товарищи” надыбаюць “дух деловитости и предприимчивости”.

Фактычна гэта будзе прарыў у сусветнай псіхалёгіі. Па ўсяму свету дактары будуць ужываць мэтад лячэння названы на чэсць вынаходніка.

Доктар: Наступны калі ласка.

Заходзіць маці з сынам.

Хлопчык: Дооообрыыыыыыы дзеееееень. Хааацяяяяяяя штооооооо ў іім дооооообрагааааааа.

Маці добры дзень, доктар мы да вас. У нас хранічная эндагенная дэпресія.

Доктар: так, давйце вашу медычную картку. Ага, ага. “не разумее простых рэчаў”, “абрастае цінай”. Ну, што ж будзем лячыцца метадам накачкі. А ну ка глядзець сюды:

Хлопчык: гллляяяяяджууууууу?

Доктар (грозна і стукаючы кулаком па столу): Мне не хотелось бы прибегать к принципу ротации кадров, но вы должны понять, что ваша задача — не просто чертить графики и писать доклады, а прилагать усилия к тому, чтобы общество увидело реальные подвижки в вашей деятельности. Ну што, пацан, цябе лепш?

Пацыент: мама, слухай, я здаровы!

Маці: я так вам удзячна.

Доктар: Я ж кажу сістэма Рыгорыча – проста моц. Гэта, што Вы не бачылі беларускі кабмін да сеансу накачкі. Былі поўныя тармазы, а зараз у Беларусі лепшае знешняе сальда ў свеце.

Маці: а вось такое інтымнае пытанне. Ці можна накачкай лячыць патэнцыю?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?