Улады Ліхтэнштэйна заблакавалі $1,3 млрд на рахунках Віктара Януковіча і 20 асобаў з яго акружэння. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на в.а. генеральнага пракурора Алега Махніцкага.

«У Генеральную пракуратуру Украіны паступіла афіцыйная інфармацыя Княства Ліхтэнштэйн па блакаванні фінансавых рэсурсаў Віктара Януковіча і яго атачэння (усяго 20 чалавек) на агульную суму $1,3 млрд», — сказаў Алег Махніцкі.

Паводле слоў выконваючага абавязкі генпракурора, сярод гэтай дваццаткі ёсць двое сыноў Януковіча, а таксама былыя вышэйшыя службовыя асобы, у дачыненні да якіх пачаты крымінальныя вытворчасці.

Акрамя таго, намеснік генеральнага пракурора Украіны Аляксей Баганец дадаў, што ГПУ арыштавала рахункі былога першага віцэ-прэм'ера і экс-кіраўніка Нацбанка Сяргея Арбузава, на якіх захоўваліся аблігацыі дзяржаўнай пазыкі на суму $1,8 млрд і 1,2 млрд грыўняў (прыкладна $100 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?