Журналісты тэлеканала міністэрства абароны Расіі «Звезда» прызналі, што скажалі інфармацыю пра падзеі на усходзе Украіны.

У распараджэнне «5 канала» трапілі заявы Яўгена Давыдава і Мікіты Канашэнкава, у якіх яны просяць прабачэння перад народам Украіны за адкрытую хлусню расійскіх СМІ.

Давыдаў і Канашэнкаў прызнаюцца ў тым, што за час працы ў Славянску і Краматорску амаль уся інфармацыя, якую яны апублікавалі — выдуманая.

Гатовыя тэксты ім дасылалі з рэдакцыі ў Маскве. Менавіта гэтыя двое распаўсюдзілі матэрыял аб нібыта выкарыстанні фосфарных бомбаў пад Славянскам і аб выкарыстанні ўкраінскай арміяй установак «Град» супраць мірнага насельніцтва.

Сярод іншага журналіст паведаміў: «Пра тэмы для здымак мне казала кіраўніцтва тэлеканала ў Маскве. У тым ліку аб фосфарных бомбах, якія я асабіста не бачыў. Факты неадпаведнасці абстаноўкі таму, што паказвае расейскае ТБ, назіраў неаднаразова. У сувязі з чым прыносім прабачэнні народу Украіны».

Як вядома, Яўгена Давыдава і Мікалая Канашэнкава затрымала Служба бяспекі Украіны ў Днепрапятроўску. Пасля размовы іх перадалі расійскім дыпламатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?