Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі заявіў у час наведвання ААТ «Трыкатажгандаль», дзе разглядалася пытанне аб рабоце арганізацый гуртовага гандлю з ІП па рэалізацыі тавараў айчыннай і імпартнай вытворчасці.

Закранаючы пытанні спажывецкага імпарту, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што абысціся без яго нельга - у спажыўца заўсёды павінен быць выбар. Аднак яго доля ў краіне пакуль даволі вялікая, нягледзячы на тое што айчынны легпрам можа вырабляць якасную прадукцыю, якая адпавядае запытам спажыўцоў. «Тут ёсць пэўныя недапрацоўкі як у гандлі, так і ў таваравытворцаў, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Другія не заўсёды даюць патрэбныя якасць і асартымент, першыя не заўсёды арыентуюцца на беларускіх таваравытворцаў. Маркетынг у гэтым плане адстае, таму Міністэрства гандлю чакае вялікая работа, каб спалучыць гэтыя інтарэсы».

На думку кіраўніка ўрада, аптымальныя суадносіны імпартных і айчынных тавараў павінны складаць прыкладна 85/15, дзе 85 працэнтаў — доля айчыннай прадукцыі, 15% — імпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?