14 лістапада а першай гадзіне дня ў адным з камунікацыйных люкаў на вуліцы Казлова грымнуў выбух.

Паводле слоў відавочцаў, ляснула з такой сілай, што накрыўку люка падкінула ўгару на мэтар, і з‑пад зямлі паваліў чорны дым. Усчаўся пажар.

Ніхто зь мінакоў не пацярпеў. Аднак у вакольных будынках адключыліся стацыянарныя тэлефоны.

Аварыйныя службы прыбылі апэратыўна. Пажар удалося ліквідаваць за 15 хвілін. Да месца здарэньня таксама выклікалі адмыслоўцаў газавай службы і Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі. Прычыны здарэньня высьвятляюцца. Папярэдняя вэрсія — загараньне кабэлю.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0