Віцебскія актывісты незарэгістраванага Руху «За Свабоду» разам з сябрамі аргкамітэту БХД рыхтуюць да выхаду кнігу «Закатаваная памяць». Гэта будзе першая кніга з серыі нататак аб трагічным лёсе Беларусі і яе жыхароў падчас панавання камуністычнага рэжыму.

У кнізе сабраны матэрыялы пра ахвяраў сталінска‑бальшавіцкага рэжыму з Віцебска і Віцебскай вобласці, пачынаючы з 1918 года і заканчваючы пачаткам 50‑х гадоў.

— Мы ствараем гэту серыю, каб людзі памяталі пра тых, хто загінуў падчас рэжыму, хто пайшоў на смерць за сваю годнасць, а таксама каб узбудзіць імкненні сучаснікаў да свабоды і сваіх правоў, — адзначыў каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жэляпаў.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0