Новае стагодзьдзе спадчыны вялікай казачніцы пачнецца новым беларускім перакладам.

На пачатку 2008 году выйдзе па‑беларуску самая папулярная кніга Астрыд Ліндгрэн «Pippi Långstrump». Піпі Доўгаяпанчоха — так гучыць імя рудой гарэзьніцы, што жыве ў Віле Кавардакуле, у маленькім швэдзкім гарадку.

Кніга рыхтуецца ў перакладзе са швэдзкай Дзьмітрыя Плакса. Ініцыятаркай і каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік. Рэдактар - Юрась Бушлякоў.

«Піпі Доўгаяпанчоха» выйдзе па‑беларуску з арыгінальнымі ілюстрацыямі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман (Ingrid Vang Nyman). Правы на першае выданьне кніжкі (1945) былі атрыманыя ад праваўладальніка — сямейнай фірмы сваякоў і нашчадкаў Астрыд Ліндгрэн «Сальткрокан» (Saltkråkan AB).

Выйдзе кніга ў выдавецтве Зьмітра Коласа, таго самага, што надрукаваў казку«Малы і Карлсан‑з‑даху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0