Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Анатоля Маразевіча рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

Раней Анатоль Маразевіч працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць павышэння аўтарытэту Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. «Акадэмія кіравання павінна быць лепшай навучальнай установай краіны. Мы рыхтуем тут кіраўніцкую эліту», — падкрэсліў прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што мае намер часцей сустракацца з калектывам ВНУ і студэнтамі.

БелТА

Ранейшым рэктарам быў Станіслаў Князеў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0