Войскі цэнтральнай ваеннай акругі РФ прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Як паведаміў на службовай нарадзе ў Мінабароны РФ кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу, Пуцін прыняў рашэнне правесці раптоўную комплексную праверку баявой гатоўнасці ўсяго складу Цэнтральнай ваеннай акругі.

«У адпаведнасці з яго распараджэннем 21 чэрвеня з 11:00 мск войскі Цэнтральнай ваеннай акругі, а таксама злучэнні і вайсковыя часткі, што дыслакуюцца на яго тэрыторыі, прыводзяцца ў баявую гатоўнасць «Поўная», — сказаў Шайгу

Ён удакладніў, што праверка пройдзе з 21 па 28 чэрвеня.

У ходзе раптоўнай праверкі ЦВА 98-я паветрана-дэсантная дывізія будзе перакінутая з Іванава ў Чалябінскую вобласць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?