Праваабаронца Алесь Бяляцкі афіцыйна вызвалены па амністыі. Пра сваё вызваленне ён даведаўся ўранку. Да электрычкі яго везлі на машыне «хуткай дапамогі». А 15.05 Бяляцкі прыбыў у Мінск на станцыю «Інстытут Культуры».

Бяляцкі на волі — першыя кадры. 

Першае інтэрв'ю Бяляцкага пасля вызвалення. 

Алесь Бяляцкі прыбыў у Мінск — фотарэпартаж. 

15.14

Бяляцкі на платформе ў атачэнні журналістаў. 

15.12

Праваабаронца прыбыў у Мінск. 

15.03

Чакае на платформе жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

Чакае на платформе жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

14.45

На станцыі ўжо сабралося шмат жадаючых прывітаць Бяляцкага. 

13.15

Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйска.

«Я ехала ў вёску і не даехала. Алесь патэлефанаваў. Сказаў, што едзе на электрычцы ў Мінск. Я тэрмінова развярнулася і вяртаюся ў Мінск», — расказвае жонка праваабаронцы Наталля Пінчук.

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што электрычка з Бяляцкім прыбудзе на станцыю «Інстытут культуры» а 15:05.

***

Кіраўніка зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» затрымалі 4 жніўня 2011 года. Шмат гадоў ён збіраў грошы на дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям. А ўлады яго звінавацілі ў нясплаце падаткаў і асудзілі на 4,5 года турмы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і даказаў, што ўсе атрыманыя грошы ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Грамадскасць успрыняла ягонае зняволенне як спробу застрашыць незалежнае грамадства. Еўрасаюз і ЗША таксама дабіваліся ягонага вызвалення.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?