Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча навіна пра вызваленне калегі, паплечніка і сябра Алеся Бяляцкага застала ў дарозе, пад Маладзечнам. Ён развярнуўся і вяртаецца ў сталіцу. Нечаканае вызваленьне Алеся Бяляцкага ён пракамэнтаваў так: «Я думаю, гэта саступкі беларускіх уладаў Еўрасаюзу. Улічваючы частату кантактаў Міністэрства замежных спраў Беларусі з еўрасаюзаўскімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі замежнапалітычных ведамстваў краінаў ЕС, я думаю, гэта была дамоўленасць і пэўны крок беларускіх уладаў насустрач ЕС».

«А можна спадзявацца, што ў хуткім часе будуць вызвалены іншыя палітвязні?» — спыталіся мы.

«Я як праваабаронца хацеў бы на гэта спадзявацца, але гарантаваць, як кажуць, не магу»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?