21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава адбылося ўручэнне традыцыйная прэміі «За свабоду думкі». У гэты раз яе атрымаў бард Віктар Шалкевіч.
Маці Паўла Севярынца сп. Таццяна, магчыма, даведалася, што вызвалены Алесь Бяляцкі На заднім плане — мастак Алесь Марачкін Нягледзячы на халоднае надвор'е ў Бычках сабралася нямала народу Аляксандр Мілінкевіч уручае прэмію Віктару Шалкевічу Сястра Быкава — Валянціна Уладзіміраўна
Імпрэза прайшла ў вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, і сабрала больш за 200 чалавек. На ёй прысутнічалі сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна, мастак Алесь Пушкін, пісьменнік Уладзімір Някляеў, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна. Ініцыятарамі і арганізатарамі выступіла Віцебская абласная Рада Таварыства беларускай мовы.
Адметна, што ўжо каторы год мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы мясцовых уладаў.
***
Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Штогод прэмію атрымліваюць грамадскія і творчыя дзеячы. У мінулыя гады прэмію атрымлівалі Лявон Вольскі, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін.