Навіна пра лібералізацыю не павінна дайсці да беларускага народу. Так можна зразумець той факт, што афіцыйнае агенцтва БелТА ні словам не паведаміла пра вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага. У яго стужцы навін за сёння ёсць інфармацыя пра падзенне шлагбаўма на галаву Бажэны Рынскай, але няма нічога пра Бяляцкага.