У нядзелю днём на памежны нарад аддзела памежнай службы «Белаводск» недалёка ад населенага пункта Наздроўка (Луганская вобласць) напалі баевікі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы.
Памежнікі прынялі бой і пачалі адбіваць атаку. На дапамогу памежнікам прыбылі вайскоўцы падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.
«Цяпер сумеснымі намаганнямі працягваецца абясшкоджванне баевікоў», - паведамілі ў ДПС.