Імя гэтага чалавека Сяргей Бандарэнка — і ён называе сябе законным нашчадкам царскага трону ў Расіі.

«Новый Регион» піша, што Бандарэнка распаўсюдзіў паведамленне, у якім абвяшчае, што напярэдадні прыняў на сябе правы расійскага самаўладніка.

І выдаў указ № 1, якім даручыў Міністэрству ўнутраных справаў Беларусі аднавіць правы народа і яго асабістыя, страчаныя ў выніку перавароту 1917 года, а таксама аднавіць крымінальную справу што да здрады Радзіме супраць нямецкага шпіёна Уладзіміра Леніна. Апрача таго, уводзіцца надзвычайнае становішча.

На 16 лістапада для кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава прызначана прысяга на вернасць народу і цару.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0