У Магілёве ўзбуджана 6 крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян, якія падалі па месцы працы фіктыўныя бальнічныя. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Пецярым мужчынам і адной жанчыне падробленыя лісткі непрацаздольнасці выпісаў адзін і той жа лекар. З кожнага ўяўнага хворага нядобрасумленны доктар атрымліваў за свае паслугі па $20-30. Некаторыя «пацыенты» бралі бальнічны на некалькі дзён, а іншыя прасілі выпісаць фіктыўны лісток на 20 дзён.

Лекар, які выдаў ліпавыя бальнічныя, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за хабарніцтва. У дачыненні да грамадзян, якія звярнуліся да яго, распачатыя крымінальныя справы па арт. 380 ч.1 КК (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?