Усе задэклараваныя запасы хімічнай зброі вывезены з Сірыі і гатовы да знішчэння.

Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) Ахмет Узюмджу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў Узюмджу, найбольш небяспечныя кампаненты сірыйскага арсенала хімзброі могуць быць знішчаны на працягу двух месяцаў на амерыканскім судне Cape Ray. Знішчэнне хімікатаў другой катэгорыі будзе адбывацца на камерцыйных прадпрыемствах у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і Фінляндыі і зойме каля чатырох месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?