Карпарацыя Microsoft паведаміла аб адмове ад падтрымкі састарэлых версій праграм Skype для Microsoft Windows і Apple OS X. В.

Праз некалькі месяцаў карыстальнікі Skype для Windows версіі 6.13 і старэй і для Mac версіі 6.14 і старэй не змогуць увайсці ў свой акаўнт, пакуль не абновяцца да больш сучаснай версіі, піша Computerworld са спасылкай на прадстаўніка Microsoft.

Skype 6.13 для Windows выйшаў у студзені, а Skype 6.14 для Mac — у лютым гэтага года.

Кампанія патлумачыла адключэнне састарэлых версій клопатам пра карыстальнікаў. Такім спосабам IT-гігант плануе падштурхнуць кліентаў да новых функцый больш новых версій. Сярод уключаных у апошнія версіі асаблівасцяў — адпраўка паведамленняў абанентам офлайн, поўны прагляд гісторыі перапіскі на розных гаджэтах і сінхранізацыя статусу паведамленняў (прачытанае або не прачытанае) на прыладах рознага тыпу.

Нядаўна Microsoft прымусіла карыстальнікаў Windows 8.1 перайсці на Windows 8.1 Update, падаўшы ім тэрмін да 10 чэрвеня. Уладальнікі ПК, якія не абнавіліся, пасля гэтай даты не могуць атрымліваць інфармацыю для аўтаматызаванага ўнясення змяненняў у файлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?