Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які бярэ ўдзел у перамовах у Данецку аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе краіны, паведаміў, што бакі змаглі дамовіцца аб спыненні агню да раніцы 27 чэрвеня.

на фота: «прэм'ер-міністр» ДНР, расійскі палітолаг і журналіст Аляксандр Барадай, фота AP

на фота: «прэм'ер-міністр» ДНР, расійскі палітолаг і журналіст Аляксандр Барадай, фота AP

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу пасля перамоваў, піша расійскі «Інтэрфакс». «Мы дамовіліся аб двухбаковым спыненні агню да 10 ранку 27 чэрвеня», — заявіў Кучма.

У сваю чаргу прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі АБСЕ сказалі, што будуць праводзіць сумесныя работы па пошуку групы, якая прапала ў Данецкай вобласці.

«АБСЕ спрыяе мірнаму ўрэгуляванню канфлікту, аднак мы павінны быць упэўненыя ў тым, што наша місія будзе знаходзіцца ў бяспецы», — заявіла прадстаўнік місіі АБСЕ.

У панядзелак у Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі адбыліся шматбаковыя перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны, «ДНР» і «ЛНР» і Расійскай Федэрацыі.

У перамовах прынялі ўдзел пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Хайдзі Тальявіні, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Украінскі выбар» Віктар Медвядчук [па некаторых звестках — кум Пуціна], прадстаўнік «ДНР» Аляксандр Барадай, лідар прарасійскага руху «Паўднёвы Усход» Алег Цароў і прадстаўнікі «ЛНР».

Барадай раней заявіў, што баевікі гатовыя спыніць агонь у адказ на аналагічныя дзеянні ўкраінскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0