У адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Баракам Абамам.

Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта Расіі.

Грунтоўна абмеркаваны розныя аспекты вострага ўнутрыпалітычнага крызісу ва Украіне, перспектывы ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку — рэалізацыі мірнага плана, прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што для нармалізацыі становішча ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах прыярытэтнае значэнне мела б рэальнае спыненне баявых дзеянняў і пачатак прамых перамоваў супраціўных бакоў. Адзначана таксама важнасць неадкладнага вырашэння гуманітарных пытанняў, уключаючы тэрміновую дапамогу пацярпеламу насельніцтву.

У ходзе абмену думкамі па іншых актуальных тэмах міжнароднага парадку дня Уладзімірам Пуціным і Баракам Абамам выказана сур'ёзная заклапочанасць актыўнасцю ў Іраку баевікоў з тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта». Кіраўнік РФ заявіў аб падтрымцы намаганняў Багдаду ў барацьбе з ісламістамі і па ўсталяванні міру і бяспекі ў краіне.

Была закранута сітуацыя ў Сірыі з улікам завяршэння працэсу вывазу з гэтай краіны кампанентаў хімічнай зброі, а таксама пытанні іранскай ядзернай праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0