Кароль Бельгіі Філіп і каралева Мацільда сустрэліся з футбалістамі нацыянальнай каманды пасля перамогі над Расіяй на групавым этапе чэмпіянату свету-2014 у Бразіліі.
У час размовы з гульцамі пасля матчу каралева Бельгіі Мацільда пераблытала нападніка «Чэлсі» Рамэлу Лукаку з форвардам «Ліля» Дэвокам Арыгі, які забіў пераможны гол у вароты расейцаў.
Каралева Мацільда павіншавала Лукаку з пераможным голам. Футбаліст «Чэлсі», у сваю чаргу, паведаміў, што забіў не ён, а Арыгі.