Пётар Міклашэвіч

Апярэдзіць асобаў, якія могуць схавацца ад правасудзьдзя за межамі Беларусі, дапамогуць зьмены ў Крымінальна‑працэсуальным кодэксе.

Іх сёньня прыняла адразу ў двух чытаньнях Палата прадстаўнікоў. Генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч, выступаючы перад дэпутатамі, так патлумачыў сытуацыю:

«Цяпер падазраванага ў злачынстве можна затрымаць у той момант, калі ён пакідае Беларусь… А новыя зьмены дазваляюць затрымаць яго раней. Для гэтага патрэбна будзе пісьмовая згода Генэральнага пракурора».

Міклашэвіч прывёў некалькі канкрэтных прыкладаў. Былы дырэктар па маркетынгу вытворчага аб’яднаньня «Віцязь» Жукоўскі атрымаў хабар ад кітайскіх бізнэсоўцаў, чым нанёс страты прадпрыемству амаль на 6 мільёнаў даляраў.

«Аднак недасканаласьць закону не дазволіла яго своечасова затрымаць на тэрыторыі Беларусі. Ён пакінуў краіну і цяпер аб’яўлены ў міжнародны пошук», — адзначыў Міклашэвіч.

Паводле Radio Free Europe / Radio Liberty

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0