Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс прапанову ў Раду федэрацыі Расіі пра адмен дазволу на выкарыстанне ўзброеных сілаў краіны на тэрыторыі Украіны.
Пра гэта Пуцін паведаміў перад адлётам ў Вену.
Па словах прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, гэтая прапанова ўнесена ў Раду Федэрацыі «ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама ў сувязі з пачаткам трохбаковых перамоваў у гэтым пытанні».





