Вынаходлівыя мужчыны ў Саудаўскай Аравіі прыдумалі спосаб пазбегнуць сямейных скандалаў у дні чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі. Яны распрацавалі спецыяльныя правілы паводзінаў для сваіх жонак на час футбольных баталій.

Выканаць патрабаванні мужчын не так ужо складана, асабліва дзеля захавання ладу і спакою ў сям'і. Збор правілаў абвяшчае, што жонка абавязкова павінна паведаміць мужу пра свае планы за дзве гадзіны да пачатку любога матчу чэмпіянату. Акрамя таго, жонкі павінны планаваць паходы па крамах і паездкі ў гандлёвыя цэнтры (асабліва, калі яны займаюць некалькі гадзін) толькі на дні, калі футбольных матчаў няма.

«Прафілактыка лепш, чым лячэнне», — патлумачыў вынаходніцтва адзін з аматараў футбола. Свой спіс правілаў ён раздрукаваў на вялікіх плакатах і развесіў па хаце.

Парушальніц папярэджваюць, што жонкам, якія не выконваюць вышэйпералічаныя правілы, будуць прад'яўленыя чырвоныя карткі.

Англійскія заўзятары таксама прыдумалі арыгінальны спосаб барацьбы з жонкамі, якія перашкаджаюць глядзець футбол. Яны выкарыстоўваюць пену для галення для абазначэння месцаў у доме, дзе жонкам нельга хадзіць, каб тыя не мільгалі перад тэлевізарам і не пераключалі яго на іншы канал.

Пена для галення стала ў брытанцаў своеасаблівым іранічным заменнікам знікаючага спрэю, які выкарыстоўваюць суддзі на мундыялі, каб адзначаць месца выканання штрафнога ўдару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?