26 чэрвеня ў сувязі з рэпетыцыяй парада на некаторых вуліцах у Мінску будзе абмежаваная паркоўка аўтатранспарту.
Як паведамілі ў аддзеле ДАІ УУС Цэнтральнага раёна сталіцы, 26 чэрвеня з 07.00 да 24.00 будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева, у тым ліку на прыдарожных паркоўках. Забаронена будзе таксама паркаваць транспартныя сродкі на вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава і Ігнаценкі.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для спынення і стаянкі.