Падчас выступу ў гродзенскім Фарным касцёле польскага хору «Опера‑ філармонія Падляска» у спевакоў было скрадзена шмат каштоўных рэчаў, грошы і дакументы.
Калі спяваў хор, невядомы патрапіў у памяшканне дзе ляжала верхняя вопратка і рэчы артыстаў і скраў агулам : 445 долараў, 530 злотых, 50 літаў, два лічбавыя фотаапараты, банкаўскую картку і пасведчанне кіроўцы.
Па словах артыстаў, яны бачылі падазронага мужчыну, але не надалі яму нейкай увагі. На думку прадстаўніка касцёла, ніхто з прыхаджан гэтага зрабіць не мог. Цяпер міліцыянты шукаюць злачынцу, а хор з’ехаў на радзіму.