Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі, гараджане і госці сталіцы ўбачаць вучэбна-баявыя самалёты Л-39, верталёты Мі-2, Мі-8 і Мі-24, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29 і ваенна-транспартны самалёт Іл-76 беларускага войска. Асаблівасцю паветранага параду ў гэтым годзе стане пралёт у складзе лётнага эшалона звяна верталётаў Ка-52 344-га цэнтра баявога прымянення і падрыхтоўкі лётнага складу (авіяцыйнага персаналу армейскай авіяцыі) і самалётаў Су-34 47-га змяшанага авіяцыйнага палка ВПС РФ.

Экіпажы паветраных судоў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх воінскіх частак. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазаваліся на аэрадром Мачулішчы пад Мінскам.

Паветраныя судны ў небе над сталіцай будуць пілатаваць найлепшыя лётчыкі авіяцыі ВПС і войскаў СПА. Сярод іх два лётчыкі-снайперы і 26 лётчыкаў першага класа. У паветраным парадзе будуць задзейнічаныя 40 паветраных суднаў, з якіх 22 самалёты. Схема пабудовы баявога парадку авіяцыі на паветраным парадзе будзе складацца з пралёту сямі звёнаў самалётаў і верталётаў у злучаных баявых парадках.

Да параду будуць праведзеныя некалькі трэніровак, у часе якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя аб магчымым удзеле ў парадзе расійскіх стратэгічных бамбавікоў. Аднак у Мінабароны Беларусі адмовіліся каментаваць «прыдумкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?