Як паведамляецца на сайце агенцтва, 24 чэрвеня 2014 года спаўняецца роўна адзін марсіянскі год (687 зямных сутак) з таго часу, як апарат знаходзіцца на чырвонай планеце.

Аўтапартрэт марсахода атрыманы шляхам склейвання мноства фрагментаў выяў, зробленых апаратам з розных пазіцый. Асноўная мэта місіі заключаецца ў выяўленні патэнцыйна або гістарычна спрыяльных умоў для жыцця на Марсе. Адказ, які атрымалі навукоўцы: раней на Марсе існавалі спрыяльныя для простых мікраарганізмаў умовы жыцця.

6 жніўня 2012 года марсаход на парашуце апусціўся на паверхню чырвонай планеты ў раёне кратэра Гейла. За мінулы марсіянскі год зонд даследаваў радыяцыю (у тым ліку і інтэнсіўнасць сонечнага святла), атмасферу, горныя пароды і клімат планеты.

За час эксплуатацыі з марсаходам некалькі разоў здараліся няспраўнасці абсталявання, якія былі шчасна ліквідаваныя. Напрыклад, 28 лютага 2013 камп'ютар апарата быў пераведзены ў працу ў бяспечным рэжыме, а 21 лістапада ўзніклі праблемы з генератарам апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?