Пад Славянскам каля гары Карачун тэрарысты збілі ўкраінскі ваенны верталёт Мі-8.
Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
«Верталёт збіты тэрарыстамі з ПЗРК», — удакладняе ён.
Па словах відавочцаў, верталёт падбілі пры ўзлёце з гары.
Па папярэдніх дадзеных, загінулі 9 вайскоўцаў, у тым ліку 3 члены экіпажа.