Відэа са спірытычнага сеансу скалыхнула Інтэрнет. У кадры — дзяўчына, якую прыйшлося прышпіліць да медыцынскіх насілак, бо яна рыкае, выгінаецца і не сваім голасам кажа нешта незразумелае.

Знешне ўсё выглядае так, быццам гэтая дзяўчына пакутуе на псіхічнае захворванне. На самай жа справе, па сведчаннях відавочцаў, дзяўчыну прывезлі ў шпіталь ў такім стане пасля таго, як яна разам з братамі зладзіла спірытычны сеанс.

Аляксандра Уэрта жыве ў Мексіцы і ёй усяго 22 гады, а яе брату Серхіа 23. У сеансе ўдзельнічаў яшчэ і 18-гадовы стрыечны брат Аляксандры Фернанда Куэвас. Маладыя людзі захацелі выклікаць духаў. Для гэтага яны выкарысталі спецыяльную дошку. Праз усяго некалькі хвілін пасля завяршэння містычнай працэдуры хлопцы ўжо тэлефанавалі ў хуткую дапамогу.

Як паведамляе Daily Star, у маладых людзей нібы ўсяліліся дэманы, паколькі ўсе трое раўлі, смяяліся і кідаліся з боку ў бок. Пры гэтым у іх ўзнікалі мускульныя спазмы і галюцынацыі.

Дзяўчына спрабавала параніць сябе, таму яе прывязалі да насілак. Калі пацярпелую спыталі, што выклікае ў яе такі жудасны смех, яна адказала: «Мы хутка памрэм». Лекары спрабавалі яе супакоіць, сказаўшы, што яна хутка паправіцца, бо родныя хвалююцца за яе. Аляксандра дадала, што яны таксама хутка памруць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?