Расійская газета «Дуэль», прадстаўнік якой удзельнічаў у апошнім прэс‑туры па Беларусі, зачыненая за экстрэмізм. Рашэнне пра ліквідацыю выдання 14 лістапада прыняў Замаскварэцкі суд Масквы. У «Дуэлі» друкаваліся артыкулы, у якіх утрымліваліся заклікі да экстрэмізму.
Да моманту ліквідацыі газета мела чатыры папярэджанні ад Рассувязьаховакультуры. Усе яны тычыліся парушэння заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці.