Беларускія экспарцёры піва ў ПЭТ-тары могуць страціць доступ на рынак Расіі. У ніжняй палаце расійскага парламента Дзярждуме прайшоў першае чытанне законапраект аб забароне продажу піва ў ПЭТ-тары на тэрыторыі краіны, паведаміў тэлеканал АНТ.

Пад пагрозай можа апынуцца не толькі піва, але і алей, сокі, малако і іншая прадукцыя ў пластыкавай упакоўцы. ПЭТ-тару аб'ёмам больш як 0,5 л могуць забараніць ужо з 1 студзеня. «Расійскія парламентарыі перакананы, што ПЭТ-тара небяспечная для здароўя, півавары ж называюць законапраект дыскрымінацыйным. Ён абмяжуе доступ на расійскі рынак упакаванай у ПЭТ прадукцыі з Беларусі і Казахстана», — было сказана ў эфіры.

Тэлеканал агучыў меркаванне выканаўчага дырэктара Саюза расійскіх півавараў Вячаслава Мамантава. «Што датычыцца ўплыву гэтага законапраекта на тэрыторыю Мытнай прасторы, мы лічым, што ён з'яўляецца негатыўным з пункту гледжання таго, што будзе не садзейнічаць пастаўкам піва з іншых тэрыторый. У Беларусі, напрыклад, піва ў ПЭТ-упакоўцы вырабляецца каля 80 працэнтаў, і гэты законапраект паўплывае на наш тавараабарот. У тэхнічным рэгламенце аб бяспецы ўпакоўкі не існуе абмежаванняў на выкарыстанне ПЭТ па любых падставах, таму тыя абмежаванні, якія прымаюцца ў Расіі, накіраваныя выключна супраць нашай індустрыі», — лічыць ён.

Буйнейшыя гульцы піваварнага рынку Расіі ўжо звярнуліся з адкрытым пісьмом ва ўрад. Па экспертных ацэнках, акрамя зніжэння тавараабароту забарона на выкарыстанне пластыкавай тары справакуе закрыццё малых і сярэдніх піваварных заводаў, а таксама скарачэнне рабочых месцаў у галіне як мінімум напалавіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?