У горадзе Антрацыт Луганскай вобласці ў выніку стрэлу, здзейсненага, верагодна, са ствольнага гранатамёта, загінула 10-месячнае дзіця.

Пра гэта паведаміла крыніца «Украінскай праўды» ў кіраўніцтве Антытэрарыстычнай аперацыі.

Паводле інфармацыі, стрэл адбыўся на вуліцы Паркавай, 25, з дзіцячай пляцоўкі, каля 20:00. Загінуў 10-месячны Ягор Аляксандраў.

Праводзіцца следства.

Суразмоўца удакладніў, што горад Антрацыт Луганскай вобласці не ўваходзіць у зону правядзення АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?